
Сусветны дзень здароўя
04.04.2024
Датай з'яўлення Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) лічыцца 7 красавіка 1948 года, калі быў падпісаны Статут Арганізацыі. У 1950 годзе ў гэтую ж дату з'явіўся Сусветны дзень здароўя.
Сусветны дзень здароўя-гэта дзень для кожнага, хто клапоціцца аб сваім дабрабыце, здаровым целе і дужым духу, а таксама імкнецца да абароны навакольнага асяроддзя і паляпшэння экалагічнага становішча, што непасрэдна ўплывае на развіццё здаровай нацыі.