Гісторыя цэнтра
Дзяржаўная ўстанова «ГУ Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» як самастойная ўстанова пачынае сваю гісторыю з васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя з выдання загаду Міністэрства аховы здароўя БССР ад 28 мая 1975 г. № 115 «Аб арганізацыі самастойнай станцыі санітарнай авіяцыі».
Задачай установы была арганізацыя аказання кансультатыўнай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі пацыентам у лячэбна-прафілактычных установах абласцей і горада Мінска прафесарска-выкладчыцкім складам кафедраў медыцынскіх інстытутаў і ўрачамі-спецыялістамі вядучых клінік Рэспублікі.
У 2001 годзе загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2001 года №144, самастойная станцыя санітарнай авіяцыі была перайменавана ў дзяржаўную ўстанову «Станцыя санітарнай авіяцыі». У 2004 годзе загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2004 г. № 265 дзяржаўная ўстанова «Станцыя санітарнай авіяцыі» перайменавана ў дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі цэнтр экстраннай медыцынскай дапамогі» (далей - Цэнтр) і зарэгістравана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 4 лютага 2005 г. № 155 у Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пад № 190263723.
У розны час Цэнтрам кіравалі:
- Чайкоўскі Аркадзь Фёдаравіч (звесткі адсутнічаюць);
- Кірылка Васіль Сафронавіч да 2005 года;
- Позняк Мікалай Мікалаевіч, 2005 - 2006 год;
- Сувееў Сяргей Іванавіч, 2006 - 2007 год;
- Матюкевіч Васіль Фёдаравіч, 2007 - 2008 год;
- Нагорны Антон Эдуардавіч з 2008 - 2015 год;
- Даронін Уладзімір Іванавіч з 2015 - 2017 год;
- Бобрык Сяргей Іванавіч, 2017 - 2018 год;
- Вальчук Эдуард Эдуардавіч, 2018 - 2021 год;
З 28 ліпеня 2021 года Цэнтрам кіруе Альховік Дзмітрый Васільевіч.
Загадам Міністэрства аховы здароўя ад 18.03.2019 г. № 309 у сувязі з ускладаннем новых мэт, задач і функцый, Цэнтр перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання».