Арганізацыйна-метадычны аддзел
Службовы тэлефон | |
Электронная пошта |
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |
Мэты, прадмет і віды дзейнасці аддзела
Мэта дзейнасці аддзела:
- забеспячэнне ўзаемадзеяння Цэнтра, абласных цэнтраў хуткай медыцынскай дапамогі, Мінскага гарадскога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі (далей – тэрытарыяльныя цэнтры хуткай медыцынскай дапамогі) і дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, у тым ліку падпарадкаваных Упаўнаважанаму органу па папярэджанні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый
Прадметам дзейнасці аддзела з’яўляецца:
- забеспячэнне збору і апрацоўкі інфармацыі аб сілах і сродках медыцынскага рэагавання, прызначаных для выкарыстання пры надзвычайных сітуацыях на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях
- удзел у маніторынгу спецыялізаваных медыцынскіх брыгад пастаяннай гатоўнасці на рэспубліканскім і абласным узроўнях для аказання хуткай медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях
- аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі тэрытарыяльным цэнтрам хуткай медыцынскай дапамогі пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый
- выкананне функцый па арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра, у парадку, устаноўленым заканадаўствам
- правядзенне аналізу работы тэрытарыяльных цэнтраў хуткай медыцынскай дапамогі па забеспячэнні дзейнасці сістэмы апавяшчэння, збору, абагульнення і аналізу інфармацыі аб надзвычайных сітуацыях, што адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і прадстаўленне інфармацыі Упаўнаважанаму органу
- удзел у падрыхтоўцы нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, што рэгулююць працу службы хуткай медыцынскай дапамогі
- аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі ў падрыхтоўцы арганізацый аховы здароўя да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, у мірны і ваенны час