
20 красавіка-рэспубліканскі суботнік у Беларусі
25.04.2024У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2024 № 277 «аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2024 годзе» 20 красавіка супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» прынялі ўдзел у суботніку.
У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з улікам аб'явы 2024 года Годам якасці грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, былі пералічаныя ў Адміністрацыю Маскоўскага раёна г. Мінска, якія пасля будуць накіраваны на:
- выкананне работ на мемарыяльным комплексе "дзецям-ахвярам вайны", (н. п. Красны Бераг, Жлобінскага раёна, Гомельскай вобласці);
- стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці з магчымасцю выкарыстання гэтых сродкаў у 2024-2026 гадах.