
26 красавіка 2024 года — 38-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
26.04.202426 красавіка - Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе, абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН. Сёння свет адзначае 38-ую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, якая стала найбуйнейшай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі.
У выніку аварыі радыеактыўнаму забруджванню падвергліся тэрыторыі 17 краін Еўропы. Рэспубліка Беларусь лічыцца адной з найбольш пацярпелых ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі.
Чарнобыльская катастрофа-гэта Дзень памяці і засцярогі. Мы павінны захаваць памяць аб трагедыі, каб падарыць бяспечную будучыню нашым нашчадкам.