
9 мая ў Беларусі адзначаецца 79-ая гадавіна Перамогі
09.05.2024Сёння 9 мая, у сэрцах кожнага беларуса гарыць свечка памяці і падзякі.
У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто аддаў свае жыцці за нашу свабоду і незалежнасць.
Мы шануем памяць герояў, якія змагаліся
на франтах Вялікай Айчыннай вайны, і тых, хто каваў перамогу ў тыле.
Іх подзвіг назаўжды застанецца ў нашых сэрцах і будзе натхняць нас на будучыню.
Сёння-дзень памяці, Дзень гонару, Дзень адзінства.
Віншуем усіх З Днём Перамогі!
Няхай наша памяць аб гераічным мінулым умацоўвае нас у сучаснасці і натхняе нас на стварэнне лепшай будучыні!
