
15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям'і
15.05.2024Віншуем усіх З Днём Сям'і, які адзначаецца 15 мая!
Гэты асаблівы дзень напаўняе нас светлымі і шчырымі пачуццямі
нагадваючы пра важнасць і ўнікальнасць кожнай сям'і ў жыцці кожнага з нас і ў цэлым у грамадстве.
Сям'я – гэта не толькі крыніца любові, павагі і ўзаемаразумення, але і ключавы фактар у фарміраванні будучага кожнага дзіцяці.
Няхай у дамах кожнага пануе гармонія, радасць і шчасце, а вашы дзеці і ўнукі дарылі Вам цяпло сваіх сэрцаў, добрыя надзеі і радасць ад сваіх дасягненняў!