
Сусветны дзень бяспекі пацыентаў 2024: Паляпшэнне дыягностыкі
17.09.2024
У 2024 годзе Сусветны дзень бяспекі пацыентаў,
заснаваны СААЗ, прысвечаны тэме
"Паляпшэнне дыягностыкі для бяспекі пацыентаў."
Галоўная задача — звярнуць увагу на важнасць правільнай і своечасовай дыягностыкі,
якая гуляе ключавую ролю ў забеспячэнні бяспекі пацыентаў і прадухіленні медыцынскіх памылак.
Дыягнастычныя памылкі могуць уключаць затрымкі, няправільныя або прапушчаныя дыягназы, што закранае значную колькасць людзей на працягу іх жыцця.
Гэтыя памылкі могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў для здароўя.
Таму важна правесці вялікую працу па паляпшэнні дыягностыкі на ўсіх узроўнях аховы здароўя,
ад урачоў да кіраўнікоў медыцынскіх устаноў.
СААЗ заклікае аб'яднаць намаганні для скарачэння колькасці дыягнастычных памылак
праз сістэмны падыход, выкарыстанне тэхналогій,
а таксама актыўны ўдзел пацыентаў і іх сем'яў у дыягнастычных працэсах.
Гэта ўключае паляпшэнне доступу да дыягнастычных тэстаў, старанны збор анамнезу і клінічныя абследаванні,
а таксама аналіз і вынясенне ўрокаў з мінулых памылак.
Мэты Сусветнага дня бяспекі пацыентаў уключаюць
павышэнне інфармаванасці аб праблеме дыягнастычных памылак,
ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж медыцынскімі работнікамі і пацыентамі,
а таксама актыўны ўдзел грамадства ў паляпшэнні бяспекі дыягнастычных працэсаў.