22 сакавіка - Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі

22.03.2025

Сёння, 22 сакавіка, спаўняецца 82 гады з дня трагедыі, што адбылася ў вёсцы Хатынь Лагойскага раёна. Хатынь стала адной з самых балючых старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для беларускага народа. У гэты дзень 82 гады таму на тэрыторыі Беларусі знікла вёска з 26 дварамі. Не стала і 149 яе жыхароў, пераважна жанчын, старых і дзяцей (75 чалавек – дзеці да 16 гадоў), якіх фашысты спалілі жыўцом.

У памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны, і велізарнага ўкладу беларускага народа, які прынёс незлічоныя ахвяры дзеля Перамогі, у 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Хатынь». На яго тэрыторыі знаходзіцца адзіныя ў свеце «Кладбішча вёсак».

Трагедыя Хатыні – не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць пра мэтанакіраваную палітыку генацыду гітлераўскай Германіі ў дачыненні да насельніцтва Беларусі. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» – помнік усім спаленым вёскам Беларусі і сімвал нацыянальнай памяці. Гэтая боль жыве ў сэрцах. Мы памятаем!

22 сакавіка 1943 года!!!
ПАМЯТАЕМ!!!

Свечка

Падпішыцеся на нашы навіны