26 красавіка - Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі

26.04.2025

У гэты дзень 1986 года свет скалануў
найбуйнейшы тэхнагенны выбух — аварыя
на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Выбух рэактара выкінуў у атмасферу велізарную колькасць радыяцыі, наступствы
якой адчулі дзясяткі краін. Асабліва моцна пацярпела Беларусь — на яе тэрыторыю
выпала траціна радыеактыўных ападкаў.

Мінулі дзесяцігоддзі, але памяць пра Чарнобыль жыве. Мы ўспамінаем тых, хто першым
прыняў на сябе ўдар — ліквідатараў аварыі, што праявілі неверагодную мужнасць
і самаадданасць.

Чарнобыль стаў напамінам пра крохкасць свету перад ядзернай стыхіяй і важнасць
адказнасці за кожны крок у навуцы і тэхніцы.

Падпішыцеся на нашы навіны