3 ліпеня-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2025

3 ліпеня — найважнейшая дата ў гісторыі Беларусі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта дзяржаўнае свята ўстаноўлена ў гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе і сімвалізуе перамогу, свабоду і самастойнасць беларускага народа. Па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года, менавіта гэтая дата была зацверджана як Дзень Незалежнасці.

Аднак шлях Беларусі да поўнага дзяржаўнага суверэнітэту пачаўся раней, на рубяжы 1990-х гадоў. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якая абвясціла палітычную і эканамічную незалежнасць рэспублікі. Пасля распаду Савецкага Саюза, 25 жніўня 1991 года, гэты дакумент атрымаў статус канстытуцыйнага закона, што замацавала Беларусь у статусе незалежнай дзяржавы.

Пазней, 19 верасня 1991 года, краіна афіцыйна змяніла сваю назву з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Гэты крок стаў важным этапам у зацвярджэнні нацыянальнай ідэнтычнасці і дзяржаўнага самакіравання.

Дзень Незалежнасці — гэта не толькі памяць пра важныя гістарычныя падзеі, але і выказванне павагі да каштоўнасцей свабоды, суверэнітэту і права народа самастойна вызначаць сваю будучыню. Щагодна Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь аб'ядноўвае ўсіх тых, каму дарага лёс сваёй краіны.

Падпішыцеся на нашы навіны