
Мінск рыхтуецца адзначыць Дзень горада
13.09.2025У другую суботу верасня ў сталіцы традыцыйна праййдзе святкаванне Дня горада. У цяперашнім годзе гэтая дата прыпадае на 13 верасня.
У 2025 годзе Мінску споўніцца 958 гадоў. За сваю шматвяковую гісторыю сталіца Беларусі прайшла шлях ад невялікага паселішча на скрыжаванні гандлёвых дарог да сучаснага дынамічнага мегаполіса, цэнтра палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця краіны.
Дзень горада — гэта магчымасць яшчэ раз успомніць багатую гістарычную спадчыну Мінска, аддаць належнае яго мінуламу і выказаць ганарлівасць за сучасны аблічча сталіцы.