
17 верасня – Дзень народнага адзінства ў Беларусі
17.09.202517 верасня Беларусь святкуе важную дзяржаўную святу — Дзень народнага адзінства, заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 года № 206. Гэтая дата мае глыбокую гістарычную і сімвалічную значнасць для беларускага народа.
Свята прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. Менавіта тады быў адноўлены гістарычны справядлівы парадак: падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора беларускі народ зноў аб'яднаўся на сваёй роднай зямлі. Гэтае аб'яднанне стала найважнейшай вехай у гісторыі Беларусі, якая вызначыла яе далейшы шлях.
Адноўленае адзінства дазволіла краіне выстаяць у цяжкіх выпрабаваннях Вялікай Айчыннай вайны, зрабіць велізарны ўнёсак у Перамогу, а пазней — заняць годнае месца ў сусветнай супольнасці. Беларусь стала адной з дзяржаў-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, заявіўшы пра сябе як паўнапраўны і значны ўдзельнік міжнародных працэсаў.
Сёння Дзень народнага адзінства сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, стойкасць і сілу нацыянальнага духу, служыць напамінам аб непахіснасці беларускай дзяржаўнасці і самадастатковасці нацыі. Ён выхоўвае пачуццё прыналежнасці да лёсу Радзімы, ганарлівасці за яе гісторыю і веры ў будучыню.
Дзень народнага адзінства — гэта свята, якое нагадвае кожнаму беларусу: сіла краіны ў яднанні, вернасці сваім караням і імкненні да будучыні, заснаванай на ўзаемнай павазе і згодзе.