
Тыдзень нулявога траўматызму «Укусы і іншыя целасныя пашкоджанні, нанесеныя жывёламі»
22.09.2025У перыяд з 22 па 28 верасня 2025 года ў ДУ «РЦАМР» праводзіцца галіновая мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму» па тэме «Укусы і іншыя целасныя пашкоджанні, нанесеныя жывёламі: погляд на прычыну не лакальна, а комплексна».
Прычыны і ўмовы ўзнікнення траўм ад укусаў жывёл, паводзіны пацярпелых пры ўзнікненні траўм ад укусаў жывёл, прадастаўленне інфармацыі аб магчымых захворваннях, атрыманых пры ўкусах і пашкоджаннях жывёламі, фактары рызыкі і своечасовае аказанне першай медыцынскай дапамогі, прафілактычныя меры, накіраваныя на пазбяганне нападу жывёл на чалавека — асноўныя пытанні дадзенай тэмы.
У рамках «Тыдня нулявога траўматизму» упершыню праводзіцца Моладзевы Дзень «Бяспека без межаў», мэта якога — павышэнне дасведчанасці аб спецыфіцы аховы працы, фарміраванне асновы для развіцця культуры бяспекі на рабочым месцы сярод маладых спецыялістаў, якія знаходзяцца ў пачатку свайго працоўнага шляху. «Бяспека без межаў» у ахове працы прадугледжвае стварэнне сістэмы бяспечных умоў працы, дзе ўздзеянне шкодных і небяспечных фактараў выключана або мінімізавана да дапушчальных нарматываў.
Камплексны падыход да мінімізацыі і прадухілення траўматызму ўключае прафілактычныя меры: стварэнне бяспечных умоў працы, навучанне, інструктажы, прадастаўленне ўсёй неабходнай інфармацыі па пытаннях аховы працы, прапаганда здаровага ладу жыцця, павышэнне асабістай адказнасці за сваё жыццё і жыццё навакольных.
Нулявы траўматызм уяўляе сабой сістэмны падыход да кіравання аховай працы, які імкнецца да поўнай ліквідацыі вытворчага траўматызму і стварэнню здаровай і бяспечнай працоўнай асяроддзя для ўсіх.
