2 лістапада — Дзень памяці (Восеньскія Дзяды)

31.10.2025

Щгодну 2 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці, устаноўлены Указам Прэзідэнта №157 ад 26 сакавіка 1998 года. У народзе гэты дзень называюць Восеньскія Дзяды — час ушанавання продкаў. Першапачаткова праваслаўныя адзначалі яго на трэцяй тыдні пасля Пакроваў, аднак сёння свята аб'ядноўвае праваслаўную і каталіцкую традыцыі. На дзяржаўным узроўні яно прызначана менавіта на 2 лістапада.

Для беларусаў Восеньскія Дзяды — хатняе, сямейнае свята. У гэты дзень успамінаюць памерлых сваякоў, іх добрыя справы і парады, пачынаючы ад самых старажытных продкаў і сканчаючы тымі, хто сышоў нядаўна. Так з пакалення ў пакаленне перадаецца памяць аб родзе, павага да каранёў і ўдзячнасць тым, хто быў да нас.

Падпішыцеся на нашы навіны