7 красавіка – Сусветны дзень здароўя
07.04.2026Штогод 7 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень здароўя, які з'яўляецца важнай падзеяй, накіраванай на прыцягненне ўвагі сусветнай супольнасці да пытанняў аховы здароўя і дабрабыту людзей.
Свята было заснавана ў 1948 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) з мэтай павышэння дасведчанасці насельніцтва аб розных аспектах здароўя, прафілактыцы захворванняў і спосабах падтрымання здаровага ладу жыцця.
У гэтым годзе памятная дата праводзіцца пад дэвізам «Разам да здароўя. Разам з навукай» і дае старт гадавой кампаніі, прысвечанай навуцы, накіраванай на абарону здароўя чалавека, жывёл, раслін і ўсёй экасістэмы. У цэнтры ўвагі – навуковы прагрэс, а таксама шматбаковае супрацоўніцтва, якое дазваляе выкарыстоўваць навуковыя даныя на практыцы.
Следует памятаць, што здароўе чалавека ў першую чаргу залежыць ад яго самога. Своечасовая прафілактыка, здаровы лад жыцця, адказнае стаўленне да сябе і навакольных, выбар тавараў і паслуг, якія не наносяць шкоды здароўю і навакольнаму асяроддзю – усё гэта неабходныя ўмовы захавання здароўя і даўгалецця.
