Мінск рыхтуецца адзначыць Дзень горада

11.09.2026

У другую суботу верасня ў сталіцы традыцыйна пройдзе святкаванне Дня горада. У гэтым годзе гэтая дата выпадае на 12 верасня.

У 2026 годзе Мінску спаўняецца 959 гадоў. За сваю шматвяковую гісторыю сталіца Беларусі прайшла шлях ад невялікага паселішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў да сучаснага дынамічнага мегаполіса, цэнтра палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця краіны.

Дзень горада — гэта магчымасць яшчэ раз узгадаць багатую гістарычную спадчыну Мінска, аддаць даніну павагі яго мінуламу і выказаць гонар за сучасны твар сталіцы.

З СВЯТАМ, ШАНОЎНЫЯ МІНЧАНЕ І ГОСЦІ СТАЛІЦЫ!

Падпішыцеся на нашы навіны