Прафілактыка кіберзлачынстваў

16.07.2026

З мэтай павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва і прафілактыкі кіберзлачынстваў размяшчаем інфармацыйныя матэрыялы, падгатаваныя Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Сёння зламыснікі выкарыстоўваюць розныя спосабы падману: тэлефонныя званкі ад імя супрацоўнікаў банкаў і дзяржаўных органаў, фішынгавыя сайты, шкоднасныя спасылкі, паведамленні ў месенджарах і сацыяльных сетках, а таксама схемы, накіраваныя на крадзеж грашовых сродкаў і персанальных даных.

Каб абараніць сябе, важна выконваць простыя правілы: не паведамляць староннім асобам рэквізіты банкаўскіх карт, коды пацверджання і паролі, не пераходзіць па сумніўных спасылках, правяраць дакладнасць атрыманай інфармацыі і выкарыстоўваць надзейныя сродкі аховы сваіх прылад.

Азнаёміцца з рэкамендацыямі па абароне ад інтэрнэт-махлярства, правіламі бяспечных паводзін у сетцы і актуальнымі спосабамі процідзеяння кіберзлачынствам можна па спасылцы (https://mvd.gov.by/ru/news/7021)

Падпішыцеся на нашы навіны