Тыдзень нулявога траўматызму

23.09.2026

Міністэрствам аховы здароўя РБ вызначаны перыяд правядзення мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму» з 21 па 25 верасня 2026 года. Тэма «Аказанне першай дапамогі – для ўсіх і для кожнага. Адказнасць кожнага – бяспека для ўсіх». Гэта мерапрыемства накіравана на фарміраванне культуры прафілактыкі, усвядомленага стаўлення ў работнікаў да пытанняў бяспекі, навучанне аказанню першай дапамогі і адпрацоўку практычных навыкаў. Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі — гэта крытычна важны навык, які можа выратаваць жыццё, мінімізаваць ускладненні і палепшыць прагноз для пацярпелага ў экстрэнальнай сітуацыі.

Першая даўрачэбная неадкладная дапамога (далей - ПДНД) уяўляе сабой комплекс найпрасцейшых мерапрыемстваў, накіраваных на выратаванне жыцця і захаванне здароўя чалавека, якія праводзяцца да прыбыцця медыцынскіх работнікаў.

Асноўнымі задачамі ПДНД з'яўляюцца:
• правядзенне неабходных мерапрыемстваў па ліквідацыі пагрозы для жыцця пацярпелага;
• папярэджанне магчымых ускладненняў;
• забеспячэнне максімальна спрыяльных умоў для транспарціроўкі пацярпелага.

Алгарытм дзеянняў па выратаванні жыцця і захаванні здароўя пацярпелага павінен быць наступным:
- прымяненне сродкаў індывідуальнай абароны ратавальнікам (пры неабходнасці, у залежнасці ад сітуацыі);
- ухіленне прычыны ўздзеяння пагрозлівых фактараў (вывад пацярпелавага з загазаванай зоны, вызваленне пацярпелага ад дзеяння электрычнага току, выцягванне чалавека, які тоне, з вады і г.д.);
- тэрміновая ацэнка стану пацярпелага (візуальны агляд, даведацца пра самаадчуванне, вызначыць наяўнасць прыкмет жыцця);
- паклікаць на дапамогу навакольных, а таксама папрасіць выклікаць «хуткую»;
- наданне пацярпеламу бяспечнага для кожнага канкрэтнага выпадку становішча;
- прыняць меры па ліквідацыі небяспечных для жыцця станаў (правядзенне рэанімацыйных мерапрыемстваў, прыпыненне крывацёку і г.д.);
- не пакідаць пацярпелага без увагі, пастаянна кантраляваць яго стан, працягваць падтрымліваць жыццёвыя функцыі яго арганізма да прыбыцця медыцынскіх работнікаў.

Асоба, якая аказвае дапамогу, павінна ведаць:
- прыкметы (сімптомы) парушэнняў жыццёва важных сістэм арганізма;
- правілы, метады, прыёмы аказання ПДНД у дачыненні да асаблівасцей канкрэтнага чалавека ў залежнасці ад сітуацыі;
- спосабы транспарціроўкі пацярпелых і інш.

Асоба, якая аказвае дапамогу, павінна ўмець:
- ацэньваць стан пацярпелага, дыягнаставаць від, асаблівасці паражэння (траўмы), вызначаць від неабходнай першай медыцынскай дапамогі, паслядоўнасць правядзення адпаведных мерапрыемстваў;
- правільна ажыццяўляць увесь комплекс экстрэнай рэанімацыйнай дапамогі, кантраляваць эфектыўнасць і пры неабходнасці карэктаваць рэанімацыйныя мерапрыемствы з улікам стану пацярпелага;
- спыняць крывацёк шляхам налажэння жгута, ціснучых павязак і інш.; накладаць павязкі, касынкі, транспартныя шыны пры пераломах касцей шкілета, вывіхах, цяжкіх ударах;
- аказваць дапамогу пры паражэннях электрычным токам, пры патапленнях, цеплавым, сонечным удары, пры вострых атручваннях;
- выкарыстоўваць падручныя сродкі пры аказанні ПДНД, пры пераносе, пагрузцы, транспарціроўцы пацярпелага;
- вызначыць неабходнасць выкліку хуткай медыцынскай дапамогі, медыцынскага работніка, эвакуяваць пацярпелага спадарожным (непрыстасаваным) транспартам, карыстацца аптэчкай першай дапамогі.

Помніце: жыццё і здароўе з'яўляюцца найвялікшай каштоўнасцю і шмат у чым залежаць ад усвядомленага стаўлення да ўласнай бяспекі.

Падпішыцеся на нашы навіны