21 кастрычніка - Дзень бацькі ў Беларусі

23.10.2026

21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі. Гэта сямейнае свята ўстаноўлена Указам

Прэзідэнта Рэспублікі № 198 ад 9 чэрвеня 2022 года з мэтай падкрэсліць асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні моцнай і шчаслівай сям'і.

Па меркаванні кіраўніка дзяржавы, у сучасным свеце менавіта асабісты прыклад, клопат і падтрымка бацькі з дзяцінства выхоўваюць адказнасць, працавітасць, павагу да старэйшых, гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць сваю зямлю. А фундаментам шматвяковага ўкладу жыцця беларускага народа заўсёды былі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, дзе бацька – кіраўнік і апора для ўсяго роду, крыніца накопленага ў пакаленнях вопыту, сілы і мудрасці продкаў.

Для дзіцяці менавіта бацька з'яўляецца прыкладам і часта ўзорам для пераймання. Таму дадзенае свята, несумненна, будзе спрыяць умацаванню сямейных каштоўнасцей, нагадваннем важнасці ролі бацькі ў сям'і, пра сацыяльную адказнасць у выхаванні і развіцці падрастаючага пакалення.

Прыклад бацькаў, іх любоў і клопат, бацькоўская адказнасць і сіла духу – надзейная гарантыя фарміравання дзяцей годнымі грамадзянамі нашай краіны. Дарагія таты, няхай вашы дзеці паважаюць, любяць і заўсёды ганарацца вамі!

Падпішыцеся на нашы навіны