7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

06.11.2026

У Беларусі штогод 7 лістапада адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — дзяржаўнае свята, якое ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка

1998 года і з'яўляецца выхадным днём. У гэтым годзе спаўняецца 109 гадоў з дня гістарычнай падзеі, вядомай як Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, якая адбылася 25 кастрычніка (7 лістапада па новым стылі) 1917 года. Рэвалюцыя пакінула глыбокі след у гісторыі XX стагоддзя, стаўшы сімвалам перамен і натхніўшы мільёны людзей на барацьбу за роўнасць і справядлівасць.

Менавіта дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ атрымаў магчымасць стварыць нацыянальную дзяржаву — Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (БССР), якая стала часткай Савецкага Саюза і послужила асновай для сучаснай незалежнай Беларусі. БССР спачатку аб'яднала ўсходнія, а затым і заходнія тэрыторыі Беларусі, стаўшы важнай часткай СССР і адной з яго заснавальніц. У рамках сацыялістычнага ладу БССР дасягнула значных поспехаў у эканоміцы, адукацыі і навуцы.

У сучаснай Беларусі захоўваюцца ідэі сацыяльнай справядлівасці і павагі да правоў народаў, і Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі стаў сімвалам гэтых каштоўнасцей.

З СВЯТАМ !!!

Падпішыцеся на нашы навіны