Арганізацыйна-метадычны аддзел
Службовы тэлефон | |
Электронная пошта |
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |
Мэты, прадметы і віды дзейнасці аддзела
Мэты дзейнасці аддзела:
- забеспячэнне ўзаемадзеяння паміж рознымі міністэрствамі і ведамствамі, якія ўдзельнічаюць у ліквідацыі надзвычайных сітуацый і іх наступстваў;
- забеспячэнне функцыянавання ОП ГС ЧС і арганізацыя кіравання сіламі і сродкамі пры ЧС, забеспячэнне ўзаемадзеяння і пераемнасці паміж арганізацыямі аховы здароўя ўсіх узроўняў па пытаннях кансультатыўнай дапамогі.
Прадметам дзейнасці аддзела з'яўляецца:
У рэжыме паўсядзённай дзейнасці:
- Падрыхтоўка дакументаў па ўзаемадзеянні Міністэрства аховы здароўя з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі камітэтамі і распарадчымі органамі, арганізацыі і ўстановы якіх у адпаведнасці з іх абавязкамі ўдзельнічаюць у ліквідацыі надзвычайных сітуацый і іх наступстваў.
- Забеспячэнне ўзаемадзеяння з рознымі міністэрствамі і ведамствамі з канкрэтнымі задачамі і функцыямі пры ЧС.
- Арганізацыя і забеспячэнне міжнароднага супрацоўніцтва з суседнімі дзяржавамі па пытаннях аказання медыцынскай дапамогі і транспарціроўкі пацыентаў як грамадзян РБ, так і замежных грамадзян.
- Забеспячэнне функцыянавання ОП ГС ЧС і арганізацыя кіравання сіламі і сродкамі пры ЧС.
- Арганізацыя ўзаемадзеяння і пераемнасці ў рабоце паміж РЦ ОМР, ТЦЭМП, ОЗ, станцыямі хуткай медыцынскай дапамогі, Мінздароўем і дзяжурнымі службамі міністэрстваў і ведамстваў у рэжыме звычайнага функцыянавання;
- Арганізацыя аказання кансультатыўнай дапамогі Рэспубліканскімі спецыялізаванымі цэнтрамі, абласнымі лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі і арганізацыямі аховы здароўя г. Мінска.
- Забеспячэнне ўзаемадзеяння і пераемнасці паміж арганізацыямі аховы здароўя ўсіх узроўняў па пытаннях кансультатыўнай дапамогі.
- Правядзенне аналізу работы ТЦЭМП, вядзенне імі ўліку і справаздачнасці па пытаннях кансультатыўнай дапамогі ў рэгіёнах.
У рэжыме павышанай гатоўнасці:
- Планаванне па ліквідацыі наступстваў ЧС (разлік сілаў і сродкаў медыцынскай службы РБ на ўсіх узроўнях).
- Арганізацыя гатоўнасці Рэспубліканскіх спецыялізаваных цэнтраў, абласных (г. Мінска) установ, тэрытарыяльных медыцынскіх устаноў да аказання медыцынскай дапамогі пры масавым паступленні пацярпелых;
- Вызначэнне складу, рэструктурызацыя ложкавага фонду пры пагрозе і ўзнікненні ЧС.
- Фарміраванне і ўлік кадравага рэзерва.
У чрезвычайным рэжыме:
- Каардынацыя дзейнасці абласных (г. Мінска) цэнтраў экстраннай медыцынскай дапамогі па арганізацыі медыка-санітарнага забеспячэння насельніцтва, пацярпелага пры надзвычайных сітуацыях.
- Мабілізацыя дадатковых сілаў і сродкаў пры ЧС.
- Кантроль за ўстойлівым функцыянаваннем аб'ектаў аховы здароўя ў рэжыме ЧС.
- Арганізацыя ўзаемадзеяння і пераемнасці ў рабоце паміж РЦ ОМР, ТЦЭМП, ОЗ, станцыямі хуткай медыцынскай дапамогі, Мінздароўем і дзяжурнымі службамі міністэрстваў і ведамстваў пры ЧС;
- Аказанне кансультатыўна-метадычнай дапамогі Рэспубліканскім спецыялізаваным цэнтрам, абласным лячэбна-прафілактычным установам (г. Мінска), абласным (г. Мінска) цэнтрам экстраннай медыцынскай дапамогі па пытаннях арганізацыі аказання экстрнай медыцынскай дапамогі пры масавым паступленні пацярпелых у надзвычайных сітуацыях;
- У адпаведнасці з мэтай дзейнасці аддзел ажыццяўляе арганізацыйна-метадычную і кансультатыўна-метадычную дзейнасць.