Аператыўна-дыспетчарскі аддзел экстранай і кансультатыўнай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі і транспартовак

Службовы тэлефон

+375 (17) 222-61-96

Тэлефон/факс

+375 (17) 226-40-34

Чарговы мабільны тэлефон

+375 (29) 106-92-65


Мэты, прадмет і віды дзейнасці аддзела

Мэта дзейнасці падраздзялення — рэалізацыя мер, накіраваных на выратаванне жыцця людзей праз арганізацыю аказання экспертна-кансультатыўнай і спецыялізаванай медыцынскай дапамогі арганізацыямі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Прадмет дзейнасці аддзела:

  • арганізацыя дастаўкі кансультантаў аўтатранспартам Цэнтра, а пры яго адсутнасці — усімі відамі грамадскага транспарту;
  • збор інфармацыі аб надзвычайных сітуацыях (НС), яе аператыўны аналіз і своечасовае давядзенне;
  • удзел у ліквідацыі медыка-санітарных наступстваў НС у межах сваёй кампетэнцыі;
  • фарміраванне графікаў выездаў урачоў-кансультантаў і іх зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку;
  • арганізацыя транспартавання выпісаных пацыентаў на далячэнне па месцы жыхарства сумесна з кіраўнікамі абласных цэнтраў экстранай медыцынскай дапамогі.

У адпаведнасці з мэтай дзейнасці аддзел ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

  • арганізацыю транспартавання пацыентаў і пацярпелых у ўстановы аховы здароўя санітарным транспартам і ў РНПЦ Міністэрства аховы здароўя;
  • арганізацыю экстранай і кансультатыўнай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ў пастаянным рэжыме і пры НС;
  • кантроль за своечасовасцю, аб'ёмам і якасцю меддапамогі ў ўстановах аховы здароўя;
  • кругласутачны збор, апрацоўка і аналіз інфармацыі, яе неадкладная перадача галоўнаму ўрачу або кіраўніцтву Мінздрава;
  • ўзаемадзеянне з міністэрствамі, кафедрамі БелМАПА, БДМУ, кіраўніцтвам РНПЦ для арганізацыі кансультацыйнай дапамогі;
  • пастаяннае ўзаемадзеянне з аператыўна-дыспетчарскімі службамі МНС, МУС, МО па абмене інфармацыяй аб здарэннях з пацярпелымі;
  • аператыўнае ўзаемадзеянне з галоўнымі ўпраўленнямі аховы здароўя, камітэтам Мінаблвыканкама і цэнтрамі ЭМД;
  • распрацоўка і ўкараненне алгарытмаў дзеянняў дзяжурных урачоў у НС;
  • выяўленне і аналіз прычын затрымак у аказанні меддапамогі, прыняцце мер па іх ухіленню.

Акт прыёму-перадачы аказаных паслуг

Падпішыцеся на нашы навіны